Рыга

Вось ужо канец году, а я ўсё не напісаў пра Рыгу (Rīga), але чамусь трэ напісаць.

Пасля Вільні і Таліна Рыга падалася нейкім блізкім, але не вельмі цікавым горадам. Калі я толькі думаў ехаць у Прыбалтыку, я думаў, што там будзе не вельмі спякотна, бо паўночней за Беларусь і мора там. Але ў выніку я прыехаў у Рыгу, дзе было каля +33 °C.


У аўтобусе з Таліна ў Рыгу ехалі чатыры японцы двума незвязанымі групамі. А ў гостэлі са мной у пакоі жыла японка, якая пры размове рабіла вялікую ўсмешку; маўляла, што яе цікавяць балтыйскія краіны.

Вантавы мост

Першы чалавек, які падыйшоў да мяне ў Рыге выглядаў не еўрапейцам і па-расейску спытаў, ці не жадаю я купіць парфюмы.


У Латвіі яшчэ ёсць свая валюта — лат, які, паводле вікіпедыі, займае чацвёртае месца ў свеце і першае ў Эўропе па сваёй ваге. Ls 0,70 = € 1. Найменшы намінал у банкноты — 5 латаў, каля 85 тысяч беларускіх рублёў восені 2013. Як беларусу мне цяжка зразумець, як можна актыўна карыстацца манетамі; таму я плаціў карткай.

Меў неасцярожнасць мяняць валюту гатоўкай ў банке на вакзале. Мала таго, што адстаяў чаргу, дык яшчэ ўзялі 3 латы камісіі за кожны абмен. А яшчэ папрасілі пашпарт і перапісалі той вялікі асабісты нумар. Але 1 студзеня 2014 Латвія ўвайдзе ў эўразону.

Старыя рыжскія трамваі выкарыстоўваюць не пантограф, а штангу як тралейбусы.
Стары трамвай у Рызе

Але ё і новыя трамваі з пантографамі.
Новы трамвай у Рызе


Старая Рыга ніякіх асаблівых пачуццяў не выклікала.
Старая Рыга


У латышскай мове ёсць літары з палкамі зверху, якія чытаюцца даўжэй.Абвестка на латышскай мове

Спевы top у_адваротным_выпадку


Румынская мова ў Рызе.
Basarabia e romania!


Нейкі дом у Рызе


Агароджана плотам


Наведванне чыстай грамадскай прыбіральні з бабулькай каштуе 20 сантымаў.


Нейкая рэклама ў горадзе з мімімілымі жывёламі.


Каменны мост нагадвае, што трэба вяртацца ў краіну.
Каменны мост у Рызе


Вакзал выглядае як торгово-развлекательный центр з чыгуначнымі касамі і выхадамі на платформы.


Riga-Polack-Minsk

У цягніку было адносна пуста; у плацкартным купэ разам са мной ехала грамадзянка Расіі, якая нарадзілася ў Латвіі, але пераехала на Кубань. Расказвала, што ў Латвіі нацыяналісты, людзі дзеляцца на грамадзян і неграмадзян, і яшчэ частавала варанымі яйкамі, хлебам і гароднінай. У латвійскам цягніку была бясплатная гарбата; правадніцы казалі, што пасля двух шклянаў гарбаты будзе па ~80 сантымаў, але я піў і больш.

Leave a comment

Your email address will not be published. Required fields are marked *